Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Расце працягласць жыцця». Чыноўнікі аператыўна па ланцужку зацвярджаюць пенсійнае змяненне
  2. «Ребята, надо уметь признавать поражение». Лукашенко рассказал о «прагматичных предложениях», которые передал Коулу
  3. Чаму Віктар Бабарыка адмаўляецца адказваць на пытанні пра Крым? Гэта нежаданне ці палітычная пазіцыя? Спыталі аналітыка
  4. «Кошт усё больш аддаляецца ад адзнакі 2000 даляраў». Што адбываецца на рынку нерухомасці ў Мінску
  5. Віктар Бабарыка адказаў на пытанне: «Лукашэнка — дыктатар?»
  6. СМІ заявілі, што ў Беларусі знаходзяцца 360 тысяч расійскіх салдат, гатовых «напасці на NATO». Літоўская разведка пракаментавала
  7. Освобожденные и вывезенные в Украину беларусские политзаключенные приехали в Варшаву
  8. «Украинцы должны понять, что их место в России». Очередная порция заявлений кремлевских чиновников раскрыла истинные цели войны РФ
  9. «Найскладанейшае пытанне». Украінскі журналіст спытаў у Віктара Бабарыкі, чый Крым, — што ён адказаў
  10. Привел Лукашенко к власти, затем стал его противником и написал одну из лучших книг об этом политике. История Александра Федуты
  11. У разборках Беларусі і Літвы праз калій з'явіўся вельмі нечаканы паварот. Расказваем, што заявілі ў Вільнюсе
  12. «Дáвите людей, дáвите, но все никак не задáвите». Почему силовиков так задел флешмоб с красной помадой — мнение
Читать по-русски


Гурт VOLSKI 26 верасня афіцыйна абвясціў старт працы над новым музычным альбомам «Лісты палітвязням». Гэта больш чым проста песні — гэта грамадска-музычны праект, які ствараецца сумесна з беларускімі ініцыятывамі Палітвязынка і Дэсыдэнтбай, паведаміў гурт.

Фото: Дарья Каляда
Фото: Дарья Каляда

У альбоме плануецца 12 твораў пад назвамі тыпу «Ліст № 1…», «Ліст № 2…». Аўтары праекта з ліку музыкаў і ініцыятыў, якія ўздымаюць праблемы палітвязняў, заклікаюць пісаць лісты палітычным зняволеным рэгулярна, нягледзячы на цяжкасці. Гэта праява салідарнасці, якая дае агромністую сілу як нашым героям, так і беларускаму грамадству агулам.

«Мы маем усведамленне, што такі музычны праект неабходны, бо людзі забываюцца на палітзняволеных. Маўляў, сядзяць там — ну і сядзяць. Казалі раней, калі саджалі на тры гады: ой, да не адседзяць яны гэты тэрмін… Але людзі ўжо адседзелі і выйшлі. І з былымі палітвязнямі трэба размаўляць пра гэта», — сказаў аўтар песень і лідэр гурта Лявон Вольскі.

Для ХХI стагоддзя беспрэцэндэнтная сітуацыя ў краіне, якая знаходзіцца ў цэнтры Еўропы, лічыць музыка. А каб рэпрэсіі не паўтараліся, пра гэта мусіць ведаць як мага больш людзей.

Творцы даўно планавалі гэтую грамадска-музычную кампанію, некаторыя напрацоўкі песень ўжо ёсць. А цяпер адбываецца выхад з ценю. «Я мушу пра гэта сказаць афіцыйна, каб не было дарогі назад», — зазначыў Лявон Вольскі.